Прысуджана спецыяльная прэмія Бабруйскага гарвыканкама імя Міхася Лынькова
Спецыяльная прэмія імя Міхася Лынькова прысуджана:
Парфяновічу Аляксандру Аляксандравічу - вядучаму майстру сцэны УК "Магілеўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча".
Парфяновіч А.А. (1950 г.н.) уяўляе сабой
унікальнага артыста, які стаў знакавым для бабруйскага тэатра,
неардынарнай асобай для беларускага тэатральнага мастацтва. За 36 год
працы ім створана 150 роляў рознага плана. Пераканаўчы і зразумелы сваім
гледачам у кожнай сваей ролі, будзь то няўрымслівы Дон Кіхот ("Страсти
по Сервантесу") альбо лагодны Дабровіч ("Ідылія" В.І.Дунін-Марцінкевіч).
Артыст узнагароджаны спецыяльным прызам 1-га Міжнароднага фестывалю
нацыянальнай драматургіі "за ўвасабленне нацыянальнага характару",
прызам Беларускага саюза тэатральных дзеячаў "Крыштальная зорка",
ордэнам пашаны "Знак пашаны".
Балаханаву Віктару Еўстаф'евічу - мастацкаму кіраўніку Заслужанага аматарскага калектыву хора народнай песні ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска".
Балаханаў В.Е. (1942 г.н.) на высокім прафесіянальным ўзроўні валодае
методыкай харавога і вакальнага навучання, вядзе няспынную працу па
прапагандзе народнай і сучаснай аўтарскай песні, захаванню культурнай
спадчыны Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам творчыя калектывы неаднаразова
з'яўляліся пераможцамі шматлікіх гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх,
міжнародных фестываляў і конкурсаў. Балаханаў В.Е. ўзнагароджаны
Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, знакам
"Выдатнік культурнага шэфства на сяле".
Костаравай Але Ўладзіміраўне - настаўніку беларускай мовы і літаратуры ДУА "Гімназія №1" г.Бабруйска.
Костарава А.Ў. (1958г.н.) у рабоце з таленавітымі
вучнямі дабіваецца высокіх вынікаў. На працягу апошніх двух гадоў яе
навучэнцы атрымалі 7 дыпломаў на розных этапах рэспубліканскай алімпіады
па беларускай мове і літаратуры, III прэмію Спецыяльнага фонда
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Костарава А.У. актыўна займаецца
навукова-даследчай дзейнасцю. Пад яе кіраўніцтвам праводзіцца конкурс
беларускамоўных тэатраў, узначальвае этнаграфічны музей "Спадчына", які
неаднаразова з'яўляўся пераможцам гарадскіх і лаўрэатам абласных,
рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў школьных музеяў. На працягу трох гадоў
узначальвае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў беларускай мовы і
літаратуры горада. З'яўляецца рэцэнзентам і ўкладальнікам метадычных
дапаможнікаў па беларускай мове і літаратуры ў Выдавецкім доме "Белы
Вецер".
Чабатаровай Аліне Віктараўне - настаўніку ДУА "Сярэдняя школа № 21".
Як высока кваліфікаваны настаўнік, праводзіць
эфектыўную работу па папулярызацыі беларускай мовы, вучні штогадова
становяцца пераможцамі гарадскіх алімпіяд па беларускай мове і
літаратуры, друкуецца на старонках беларускіх СМІ.
Пярэдня Ірыне Пятроўне - загадчыку Бабруйскага гарадскога радые.
Пярэдня І.П. (1986 г.н.) праводзіць шматбаковую
працу па папулярызацыі беларускай мовы, нацыянальных традыцый, айчыннай
культуры. З'яўляецца вядучай радыепраграмм на беларускай мове - "Творчыя
вечары", "Бабруйскія старонкі", "Беларускі ручнік", "Мова нашых
продкаў".